РУС БЕЛ ENG

Візуалізацыя вучэбнага матэрыялу на ўроках беларускай мовы і літаратуры

13.04.2022
Добрай традыцыяй пры правядзенні паседжанняў школы ўдасканалення педагагічнага майстэрства настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў бягучым навучальным годзе стала правядзенне настаўнікамі майстар-класаў

   Майстар-класы па ўжыванні на ўроках мовы і літаратуры сучасных метадаў і прыёмаў візуалізацыі вучэбнай інфармацыі паказалі настаўнікі.

   На паседжанне 13 красавіка 2022г., якое адбылося ў сярэдняй школе №2 г.п.Бешанковічы свае майстар-класы правялі  Святлана Мікалаеўна Есіпенка (ДУА “Ржаўская дзіцячы сад-базавая школа”) і Марыя Казіміраўна Любачка (ДУА “Астровенская дзіцячы сад-сярэдняя школа”).

    Яны прапанавалі калегам цікавыя формы работы па візуалізацыі вучэбнай інфармацыі і развіцці творчых здольнасцей вучняў. Асабліва цікава было настаўнікам удзельнічаць у практычнай частцы майстар-класаў.

     Несумненна, багаты вопыт калег зднойдзе прымяненне  настаўнікамі ўсіх устаноў адукацыі нашага раёна.

поделиться в: